у дэмакратычных дзяржавах пэўныя людзі зьяўляюцца носьбітамі пэўных палітычных поглядаў. Яны час ад часу ходзяць на выбары й галасуюць за партыю (ці кандыдата), погляды якой (якога) больш блізкія да поглядаў гэтага чалавека. Такім чынам яны ўдзельнічаюць у грамадзкім жыцьці сваёй краіны. У нашай жа сітуацыі такая сістэма не спрацоўвае. Не буду казаць чаму - мы ўсе гэта добра ведаем. Таму адсюль можна зрабіць няцяжкую выснову: быць проста носьбітам пэўных палітычных ідэй у нашай краіне - н е д а с т а т к о в а. Неабходна самому рабіць пэўныя захады па ажыцьцяўленьню сваіх ідэалаў. Толькі такім чынам можна неяк чагосьці дамагчыся. Ёсьць яшчэ адзін фактар, які таксама застаўляе дзейнічаць. Жывучы зараз і ўсьведамляючы сітуацыю мы проста абавязаны штосьці рабіць для яе вырашэньня, бо нашае бязьдзеяньне - на карысьць рэжыму (не люблю ўжываць гэтае слова). Тады дзяржава фактычна без перашкод можа і надалей рабіць што заўгодна. Тут зноўку прыходзім да ўжо выказанай раней думкі - ўсё ў нашых руках! Больш за тое - толькі ў нашых руках. Бо, як вядома, "спасение утопающих дело рук самих утопающих". І ад нас залежыць, патонем мы, ці даплывем да берага.
Вы здалі тэст на 5 балаў з 18. Вы ведаеце гісторыю, і таму ў школе ў вас былі б праблемы. Але яшчэ лепш ведаеце краіну, у якой жывяце. Па ідэалогіі — 2, па гісторыі — 10.
зразумела, што пасты мае накіраваны на людзей, якіх не задавальняе цяперашняе становішча ў нашай дзяржаве. Не будзем пералічваць, але кожны ведае, што праблемаў у нас хапае. Увогуле, калі існуе сітуацыя такога плану, то ёсьць два шляхі яе вырашэньня. Першы, просты, але таксама са сваімі складанасьцямі - гэта зваліць. Зваліць туды, дзе "усе па-людску" (не, не Слуцк))). Патрабуе веданьня замежнай мовы, хаця, калі гэта Расея, ці Украіна, то можна абысьціся "велікім і могучім". Праўда, там усё ж, не ўсё па-людску, але, тым не менш, у пэўным плане становішча ў разы лепшае за нашае. Другі шлях значна складаней, але больш, так бы мовіць, "благородный". Мусіць, большасьць ужо здагадалася. Гэта - зрабіць, каб было "па-людску" тут, на нашай шматпакутнай Радзіме. Гэта цяжка, прычым вельмі, але магчыма. Тут ужо ад нас залежыць. Калі паспрабуем, то, ужо нашыя дзеці жылі б ў прынцыпова іншай дзяржаве. Але калі мы не будзем нічога рабіць, то й сітуацыя ніколі не зьменіцца. Бо гэта нашыя праблемы, а мы нікому не патрэбныя. Калі мы іх не вырашым, то за нас іх ніхто ніколі не вырашыць.
Тут кожнаму варта ўсьвядоміць адзін просты момант: як бы тое не было, але ад нас зараз залежыць вельмі шмат. Прычым мы й самі можам зараз шмат чаго карыснага зрабіць. Карацей, усё ў нашых руках!
абяцаў выкладаць у свой блог толькі уласныя думкі й ідэі, але звычайны ход падзей парушыла адно страшнае здарэньне, якое вельмі ўскалыхнула мяне:
1-га ліпеня памёр наш Нацыянальны Герой - Віктар Сікора.
Я прыязджаў да яго паўтары тыдні таму. Паразмаўлялі, ён мне расказваў па памяці свае вершы, якія ўжо не мог запісаць, бо вельмі дрэнна бачыў, скардзіўся на здароўе... Мы дамовіліся, што прыедзем да яго на дзень народзінаў, 7-га. А пад канец гутаркі ён назваў нас сваімі пераемнікамі...
Прабач нас, Віктар Сікора, што нават не змаглі як сьлед ўшанаваць тваю памяць. Але мы клянёмся быць дастойнымі пераемнікамі Тваёй Справы!
пасьля неаднаразовых просьбах маіх сяброў, я-такі вырашыў завесьці сабе жж. Асноўным маім блогам заўсёды быў лі.ру , які я неаднаразова пачынаў нанова, шукаючы больш аптымальную форму яго выкарыстаньня. Цяпер-жа, хутчэй за ўсё буду весьці два блога паралельна, каб як мага большая колькасьць людзей пабачыла мае пасты. Гэта не пазёрства. Я зьбіраюся выкладаць у сваім блгу пэўныя ідэі, а дакладней, маё іх разуменьне, з мэтай іх папулярызацыі, а не сябе, як нейкага блогера.
праўда, шкада, што будуць чытаць збольшага ўжо "состоявшиеся" нацыянал-патрыёты.